У праваабронцы Валянціна Стэфановіча на мяжы праслухалі “Песьні Свабоды”
https://spring96.org./be/news/28193
2009
2009-05-04T16:20:00+0300
2009-05-04T16:20:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/stefanovich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раніцай , 4 траўня, па вяртаньні з Літвы, у дачыненьні да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча быў здзейсьнены узмоцнены мытны агляд. Памежнікі агледзелі аўтамабіль, на якім рухаўся Стэфановіч, а таксама ягоныя асабістыя рэчы.
Як паведаміў праваабаронца па тэлефоне, цікаўнасьць мытнікаў выклікалі дыскі з музыкай, якімі ён карыстаецца ў аўтамабілі, у прыватнасьці, зборка “Песьні Свабоды”. Адзін з памежнікаў усклаў на сябе нават абавязкі “мастацкага эксперта” і праслухаў практычна ўсе кампазіцыі.
Нагадаем, што падобным працэдурам Валянцін Стэфановіч, які і некаторыя іншыя сябры ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна” , падвяргаецца другі год запар, пры кожным перасячэньні беларускай мяжы.