viasna on patreon

Журналісцкая супольнасць адзначыла Сусветны Дзень Свабоды Прэсы

2009 2009-05-04T18:51:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/3_traunia.jpg

Міжнародныя журналісцкія арганізацыі выкарыстоўваюць Сусветны Дзень Свабоды Прэсы, каб нагадаць аб праблемах медыя-супольнасці.

Міжнародная федэрацыя журналістаў выступіла з заявай, у якой абвінаваціла ўрады сусветных дзяржаваў у «нездольнасці абараніць свабоду прэсы і правы журналістаў, такім чынам падвяргаючы небяспецы грамадзянскія свабоды і дэмакратыю».

Паводле МФЖ, дзеля бяспекі і барацьбы з тэрарызмам журналістыка стала ў сённяшнім свеце мішэнню для паліцыі і дзяжаўных уладаў.

«Нават дэмакратычныя краіны прымаюць законы, якія абмяжоўваюць журналісцкую дзейнасць. Пашыраецца выкарыстоўванне слежкі за рэпарцёрамі, які праводзяць журналісцкія расследванні, павялічваецца колькасць фактаў прымусу жуналістаў раскрываць свае крыніцы. У выніку СМІ вымушаны працаваць у атмасферы застрашэння, у якой цэнзура, у наўпроставай альбо ўскоснай форме, становіцца звычайнай справай», – заявіў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі журналістаў Джым Бумела.

Паводле МФЖ, на ўсе ўрады трэба аказваць больш ціску, каб абараніць прынцыпы свабоды выказвання і свабоды асацыяцыяў.

Асаблівай увагі міжнароднай арганізацыі, якая аб’ядноўвае 600.000 журналістаў у 123 краінах свету, сёлета «заслужыў» арабскі свет. У прыватнасці, МФЖ вырашыў не ўдзельнічаць у мерапрыемствах з нагоды Сусветнага Дня Свабоды Прэсы, якія ладзіць ЮНЭСКА ў Катары. Гэткім чынам МФЖ выказвае свой пратэст супраць дзеянняў кіраўніцтва гэтай краіны, якое не дазваляе мясцовым журналістам стварыць свой незалежны прафесійны саюз.

Акрамя таго, Міжнародная федэрацыя жуналістаў адзначыць 3 траўня выпускам другога рэгіянальнага даклада «Разбіваючы ланцугі», які прысвечаны становішчу са свабодай слова ў арабскім свеце і Іране.

Адмысловую заяву да Сусветнага Дня Свабоды Прэсы прыняла і праваабарончая арганізацыя  «Artilce 19». Аналізуючы становішча са свабодай выказвання ў розных частках свету, арганізацыя звяртае ўвагу на праграму Усходняе Партнёрства, якая мусіць быць афіцыйна абвешчана Еўрапейскім Звязам 7 траўня.

«Усходняе Партнёрства – гэта ініцыятыва, якая прасоўвае добрае кіраванне, свабодны гандаль і эканамічнае развіццё маміж ЕЗ і шасцю краінамі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Гузіяй, Малдовай і Украінай, – нагадвае «Artilce 19». – Як заяўляецца, адной з каштоўнасцяў Усходняга Партнёрства, якія будуць падзяляць яго ўдзельнікі, стануць абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека і верхавенства закона. У той же час, «Artilce 19» адзначае выпадкі парушэнняў, уціску і гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў СМІ, а таксама заклікае да рэформаў медыя-заканадаўствадзеля абароны свабоды выказвання ў кожнай з гэтых краінаў».

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» напярэдадні 3 траўня праводзіць кампанію «супраць уладаў, якія бяруць журналістаў у закладнікі». У прыватнасці, «Рэпарцёры» патрабуюць вызвалення трох жанчынаў-журналістаў, якія знаходзяцца ў турмах.

Першая з іх, Раксана Саберы, была асуджаная на восем гадоў зняволення нібыта за шпіянаж на карысць ЗША ў Іране. З 21 красавіка журналістка абвесціла галадоўку ў знак пратэста супраць свайго зняволення.

Дзве іншыя журналісткі, Юна Лі і Лора Лінг, якія працуюць на тэлекампанію Current TV з ЗША, былі затрыманыя 17 сакавіка 2009 года ў Пхеньяне і ад таго часу ўтрымліваюцца пад вартай уладамі Паўночнай Карэі.

Сусветная асацыяцыя газет назвала сваю сёлетнюю кампанію, прымеркаваную да Сусветнага Дня Свабоды Прэсы, «Журналісты на лініі агню». На адмысловай старонцы гэтай кампаніі ў сеціве прадстаўлены інтэрвію з журналістамі з розных краінаў свету, якім прайшлося заплаціць уласнымі арыштамі і дэпартацыямі за права рабіць сваю справу. Тут жа змешчаная інфармацыя аб журналістах, якія загінулі, выконваючы свае прафісійныя абавязкі, альбо знаходзяцца ў турмах.

«Нягледзячы на пераслед, пагрозы гвалту і расправы, журналісты ва ўсім свеце працягваюць раскопваць факты, якія трывожуць, кідаць выклік існуючаму стану рэчаў і раскрываць тых, хто здяйсняе злачынствы. Дзень за днём яны вядуць расследванні і рыхтуюць рэпартажы на балючыя тэмы, і ведаюць, што распалатй за гэта могуьц стаць судовыя зыскі ці смерць. Шмат хто плаціць гэтую цану», – гаворыцца  ў заяве Сусветнай асацыяцыі газет.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства