На салігорскіх маладафронтаўцаў склалі пратаколы
На затрыманых учора, 5 траўня, у Салігорску Іллю Шылу, Хрысціну Самойлаву, Глеба Сноркіна, Іллю Нагорнага і Насту Хадакоўскую супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні паводле артыкулу 23.34 "Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў" і праз тры гадзіны вызвалілі.
На Іллю Шылу, які рабіў адмысловы фотарэпартаж і не прымаў удзелу ў пікетаванні, быў дадаткова складзены пратакол аб "дробным хуліганстве", паведамляе Салігорск.org.
Маладафронтаўцы на цэнтральнай плошчы Салігорску ўчора праводзілі акцыю"Школа для ўсіх", падчас якой інфармавалі мінакоў пра сітуацыю вакол Івана Шылы, якога год таму выключылі са школы перад апошнім іспытам за яго актыўную палітычную дзейнасць. Зімой яго гвалтоўна і з парушэннем заканадаўства забралі ў войска.
Малады Фронт праводзіць агульнанацыянальную кампанію "Школа для ўсіх" з патрабаваннем прадаставіць Івану Шылу ў бліжэйшы час магчымасць здаць апошні іспыт і атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі.