Ланцуг салідарнасці скончыўся затрыманнямі актывістаў
https://spring96.org./be/news/28283
2009
2009-05-07T19:54:00+0300
2009-05-07T19:54:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/lantsug_salidarnastsi.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па заканчэнні ланцугу салідарнасці людзі ў штацкім пачалі затрымліваць моладзевых актывістаў на Кастрычніцкай плошчы. Сярод затрыманых – сябры Моладзі БНФ Сяржук Семянюк, Ірына Смяян-Семянюк і Антось Койпіш.
- Яўна, у іх ёсць загад, каго браць, бо як толькі скончылася акцыя, яны падзяліліся на групы і пачалі паляванне на канкрэтных людзей, - зазначае відавочца, што знаходзіцца на плошчы.
Як паведаміў па тэлефоне Сяржук Семянюк, іх, дзесьці чалавек 10 затрыманых, зараз вязуць у Цэнтральны РАУС.