viasna on patreon

У Магілёве - затрыманьні на канцэрце "Ляпісаў"

2009 2009-05-07T21:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kancert_liapisau.jpg

Затрыманьнямі скончыўся канцэрт гурту “Ляпіс Трубіцкой” у Магілёве.

 

Калі музыкі сталі выконваць кампазыцыю “Freedom Belarus” моладзь разгарнула бел-чырвона-белыя сьцягі. Тут жа, паводле маладых людзей, у залю клюбу “Ліга”, дзе праходзіў канцэрт, уварваліся міліцыянты і пачалі хапаць тых, хто трымаў сьцягі. Затрымлівалі і тых, хто меў на вопратцы ды заплечніках нацыянальную сымболіку — невялікія бел-чырвона-белыя сьцяжкі й “Пагоні”. Агулам затрымалі каля дваццаці чалавек.

 

На дваццаць тры гадзіны ў Ленінскім аддзеле міліцыі ўтрымліваліся трое маладых людзей. Вядома імя адно з іх — гэта Станіслаў Сенакосаў. Ён адзін зь першых разгарнуў сьцяг.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства