viasna on patreon

Галадоўнікі зьвярнуліся да Генеральнага пракурора Беларусі

2009 2009-05-07T19:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/henprakuratura.jpg

Удзельнікі галадоўкі падалі заяву Генеральнаму пракурору РБ з просьбаю ў карацейшы тэрмін зьмяніць меру стрыманьня палітзьняволеным прадпрымальнікам Аўтуховічу, Лявонаву і Асіпенку ці неадкладна правесьці тэрміновы суд.

Зварот быў пададзены за подпісам намесьніцы старшыні МФ Насты Палажанкі Генеральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу, а таксама пракурору Гарадзенскай вобласьці і ва ЎЎС Гарадзенскай вобласьці, якія распачалі крымінальную справу на ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

Прыводзім поўны тэкст заявы:

"Хачу паведаміць Вам пра наступныя падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне: 8 лютага 2009 г. у Ваўкавыску былі затрыманыя прадпрымальнікі Юры Лявонаў, Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка. 18 лютага 2009 г. ўсім траім было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 218 КК РБ(наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). На працягу трох месяцаў знаходжання пад вартай з Аўтуховічам, Лявонавым і Асіпенкам не праводзіцца ніякіх следчых дзеянняў, дагэтуль не праведзеныя вочныя стаўкі з нібыта пацярпелымі і сведкамі абвінавачвання.

У знак пратэсту супраць беззаконня і самаўпраўнасці следчых органаў, адсутнасці пракурорскага нагляду за ходам раследавання крымінальнае справы, Мікалай Аўтуховіч быў вымушаны пайсці на адзіна законную меру пратэсту ва ўмовах турмы – на галадоўку. Патрабуючы свайго вызвалення і вызвалення сваіх паплечнікаў – Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі, ён галадуе ўжо 21-ыя суткі.

Каб абараніць жыццё невінаватых людзей і аднавіць законнасць, мы абвяшчаем аб падтрымцы справядлівых патрабаванняў Мікалая Аўтуховіча. У галадоўцы прымаюць удзел:

Я, Палажэнка Настасся Уладзіміраўна, Дземідзенка Мікалай Васільевіч, Цянюта Андрэй Анатольевіч, Дубскі Арцём Сяргеевіч – з 04.05.2009 г. – бестэрмінова;

Скрабец Яўген Ігаравіч – з 05.05.2009 – бестэрмінова;

Сноркін Глеб, Губская Ірына – з 06.05.2009 г. – бестэрмінова

Бестэрміновыя галадоўшчыкі кругласуткава знаходзяцца па адрасе 220004, г.Мінск, пр-т.Машэрава, 8 (юрыдычны адрас Партыі БНФ).

А таксама: Аляксандр Казулін, Андрэй Кім, Мікалай Статкевіч, Сяргей Скрабец, Лявон Баршчэўскі, Міхаіл Марыніч, Сяргей Парсюкевіч, Аляксандр Макаеў, Сяргей Антошанкаў, Ігар Кісель, Алег Алкаеў, Мар’яна Грузьдзіловіч, Зьміцер Бутэнка – галадаюць па месцу жыхарства.

Штодзень да галадоўкі далучаюцца новыя людзі, што сведчыць пра вастрыню пытання. У сувязі з гэтым патрабуем наступнае:

1. У карацейшы тэрмін змяніць меру прысячэння для Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі ці правесці справядлівы суд;

2. Аператэўна паведамляць нам па адрасу галадоўкі пра ход падзей па гэтым пытанні, паколькі пагроза здароўю і жыццю галадаючых людзей абвастраецца з кожным днём".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства