Аўтуховіч заклікаў спыніць галадоўку салідарнасці з ім
https://spring96.org./be/news/28303
2009
2009-05-08T15:39:16+0300
2009-05-08T15:39:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/autuhovich.jpg
Пра гэта паведаміў адвакат Павал Сапелка, які сустрэўся зь Мікалаем Аўтуховічам ў менскім сьледчым ізалятары.
“Ён заклікае актывістаў з “Маладога фронту”, якія трымаюць галадоўку салідарнасьці зь ім, скончыць сваю акцыю. Ён ім вельмі ўдзячны за падтрымку, але кажа, што іх здароўе і маладосьць патрэбныя для далейшага змаганьня за дэмакратыю”.
Паводле адваката, сам Аўтуховіч намераны працягваць галадоўку “да перамогі”. “Ён ячшэ больш схуднеў, але трымаецца. На сустрэчу са мной прыйшоў сам”, -- паведаміў Павал Сапелка.