viasna on patreon

Вадзім Канапацкі падаў скаргу ў Пракуратуру

2009 2009-05-08T17:00:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/partyja_bnf.jpg

Незаконна затрыманы ўчора намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі падаў скаргу ў Пракуратуру Цэнтральнага раёна горада Менска на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненьні да сваёй асобы.

Вадзім Канапацкі быў затрыманы двума супрацоўнікамі міліцыі на праспекце Машэрава, каля Акадэміі МУС. Яму было патлумачана, што ён затрыманы для ўстанаўленьня асобы, хаця пры Вадзіме быў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Вадзім Канапацкі быў дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёна г. Мінска, дзе супрацоўнікі міліцыі запісалі яго дадзеныя і запатрабавалі, каб сп. Канапацкі падпісаў дакумэнт, які імі быў названы як афіцыйнае папярэджаньне. Вадзім Кангапацкі запатрабаваў тлумачэньняў і падставаў свайго затрыманьня. Яму было адмоўлена ў прадстаўленьні такой інфармацыі. Пасьля Вадзім быў праведзены ў пакой, дзе ад яго запатрабавалі, каб ён зьняўся на відэакамэру. Вадзім Канапацкі катэгарычна адмовіўся, лічачы дзеянні супрацоўнікаў міліцыі незаконнымі. Тады адзін з супрацоўнікаў міліцыі стаў пагражаць складаньнем пратаколу аб адміністратыўным правапарушэньні па арт.17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь і нецэнзурна выражацца. У выніку Вадзіма Канапацкага зьнялі на камэру безь яго згоды.

На падставе вышэйзгаданага і кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь”, Вадзім Канапацкі патрабуе правесьці праверку па факце яго затрыманьня, даць прававую ацэнку дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі і прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у яго незаконным затрыманьні.

Вадзім Канапацкі лічыць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі нелягічнымі: "Дзеяньні міліцыі не паддаюцца лягічнаму тлумачэньню, асабліва ў дзень, калі ў Празе адбываецца Саміт па Ўсходнім партнэрстве. Калі незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі былі санкцыянаваныя Лукашэнкам, то гэта значыць, што яго дзеньні неадэкватныя і супярэчаць памкненьням наладзіць стасункі з Эўропай. Калі гэта было праведзена без ведама Лукашэнкі, то ён няздольны кантраляваць сілавыя структуры ў Беларусі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства