viasna on patreon

«Палітрэкрутам» забараняюць чытаць недзяржаўную прэсу і весці інтэрнет-дзённікі

2009 2009-05-11T11:18:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gazeta.jpg

«Наша Ніва» збіраецца звярнуцца да міністра абароны Леаніда Мальцава і падаць у суд з-за фактаў забароны вайскоўцам-падпісчыкам атрымліваць газету.

Пра гэта рэдакцыя паведамляе на сайце nn.by

Рэдакцыя налічыла як найменей тры выпадкі, калі афіцэры забіраюць з карэспандэнцыі прызыўнікоў нумары выдання. Два з гэтых выпадкаў здарыліся з Франкам Вячоркам і Змітром Хведаруком — моладзевымі актывістамі, якіх прызвалі ў войска прымусова. (Трэцяга прозвішча рэдакцыя не называе).

«Начальнік штаба батальёна маёр Капыловіч заявіў Франку, што незалежная прэса — антыдзяржаўная, і яе чытанне і знаходжанне ва ўзброеных сілах забароненае, — распавёў Радыё „Свабода“ Вінцук Вячорка, бацька актывіста. — Нягледзячы на тое, што былі выпісаныя і „Народная воля“, і „Наша Ніва“, і „Газета Слонімская“, і „Белорусы и рынок“, і „Новы час“, наўрад ці яны патрапяць на салдацкія і афіцэрскія вочы».

«Гэта звычайнае выкарыстанне службовай пасады ў палітычных мэтах — асобныя афіцэры забараняюць салдатам чытаць тое, што не супадае з іхнымі ўласнымі культурнымі кодамі або палітычнымі поглядамі. Згодна ж з законамі краіны, СМІ маюць роўныя правы незалежна ад формаў уласнасці», — даводзіць рэдакцыя «НН» і просіць чытачоў паведамляць пра іншыя аналагічныя выпадкі.

Між тым, як паведаміла Радыё «Свабода», камандаваньне вайсковай часткі, дзе служыць Франак Вячорка, пакарала хлопца двума пазачарговымі нарадамі і заявіла, што супраць яго будзе распачата крымінальная справа за дыскрэдытацыю войска. Нагодай стаў дзённік навабранца ў Інтэрнеце

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства