viasna on patreon

Ніна Шыдлоўская: “Такога адчування непрабіўной сцяны ніколі не было”

2009 2009-05-12T13:09:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shydlouskaja_nina.jpg

Арганізатары V З’езду беларусаў свету ўжо амаль страцілі надзею на тое, што яго ўдасца правесці ў Беларусі. Пра гэта карэспандэнту www.Euramost.org расказала кіраўнік аргкамітэту З’езда Ніна Шыдлоўская.

-- Няўжо надзеі на тое, што ўдасца арэндаваць прыдатнае памяшканне ў арганізатараў і сапраўды ўжо не засталося?


-- Днямі мы атрымалі чарговы адмоўны адказ на свій запыт аб арэндзе. Гэтая адмова нас моцна здзівіла – ад Палаца мастацтваў. Апошнім часам там адбываецца шмат вельмі розных па сваіх накірунках імпрэзаў недзяржаўных структураў і будынак знаходзіцца ва ўласнасці Беларускага саюза мастакоў. Палац мастацтваў мае не вельмі прыдатную для правядзення З’езда залю, але ў сувязі з тым, што большасць з залаў, прыдатных для гэтага, залаў адмовілі нам, мы вырашылі падаць заяву туды. У папярэдняй вуснай размове нам сказалі, што магчымасць арэнды ёсць. Але ўжо на наступны дзень прыйшла адмова ў пісьмовай форме. Гэта нас моцна ўразіла.

-- Гэта адмова паставіла вас тварам у твар перад рашэннем аб правядзенні З’езда за мяжой?


-- Акрамя першага З’езда беларусаў свету ўсе астатнія тры праходзілі з вялікі цяжкасцямі, звязанымі з пошукамі памяшкання. Не было яшчэ так, каб падалі заяўку і нейкая зала адразу пагадзілася на гэта. Але такога адчування непрабіўной сцяны, якое існуе зараз, насамрэч, ніколі не было. Хоць і раней сітуацыя была вельмі і вельмі не простая. Таму мы параіліся і вырашылі, што арганізацыйна маем яшчэ трохі часу, каб працягнуць пошукі памяшкання ў стіаліцы Беларусі. Але калі да канца траўня нічога не вырашыцца – будзем вымушаны склікаць наш кіруючы орган і прымаць рашэнне: у якой з краін праводзіць З’езд беларусаў свету.

-- У мінулым інтэрв’ю ты казала, што прапановы аб правядзенні З’езду паступалі з Украіны, Расіі, Літвы, Польшчы… На чыю карысць можа найхутчэй схіліцца перавага?


-- Пасля таго, як стала вядома пра адмову Палаца мастацтваў, нам ізноўку тэлефанавалі нашыя сябры з розных краін і пацвердзілі сваю гатоўнасць у арганізацыі З’езду беларусаў свету за мяжой. Але якая краіна будзе абрана – гэта вырашыць наша Вялікая рада. Мы будзем браць пад разлік і само месца правядзення, і зручнасць дабірацца, і неабходнасць віз. Зараз рана казаць пра тое, якая з краін будзе мець перавагу. Паўсюль ёсць сябры нашага “Згуртавання”, гатовыя нам аргнаізацыйна дапамагчы і прыняць З’езд у сябе.

-- Ты гаварыла пра тое, што шмат беларусаў альбо працуе, альбо мае ўплыў на ўрады тых краін, дзе яны зараз жывуць. Ці не прыспеў ужо час звярнуцца да іх, каб яны з дапамогай сваіх урадаў паўплывалі на беларускае кіраўніцтва і такім чынам дапамаглі нарэшце вырашыць праблему з памяшканнем?


-- Вельмі прыемна тое, што акурат у сувязі з апошняй адмовай да нас на сувяць выходзілі нашыя сябры, якія пацвярджалі гатоўнасць дапамогі такога кшталту. Іншае пытанне – пакуль што мы да такой дапамогі прыбягаць не будзем да канца траўня. Вельмі хочацца верыць, што ў нашых чыноўнікаў хопіць разумення таго, што перш за ўсё для прэстыжу краіны вельмі важана, каб з’езд кіраўнікоў нашых суполак за мяжой прайшоў у сталіцы метраполіі.

-- Наколькі важна самім дэлегатам З’езду, каб ён прайшоў менавіта ў Мінску і менавіта ў Беларусі?


-- Папярэднія З’езды паказалі, што для нашых дэлегатаў гэта сапраўды вельмі важна. Акрамя таго, што гэта Радзіма, адкуль людзі па розных прычынах былі вымушаныя з’ехаць, мы яшчэ ствараем умовы, каб дэлегаты мелі магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі дзяржаўных структураў. Афіцыйна ці неафіцыйна. Бо шмат пытанняў могуць дапамагчы вырашыць чыноўнікі з розных міністэрстваўі маюць пэўныя дачыненні з беларусамі замежжа. Калі ж З’езд будзе вымушана праходзіць за мяжой, то гэтай магчымасці яны будуць пазбаўленыя. Як і той урачыстасці, у якой пастаянна праходзілі нашы З’езды. Я ўжо не кажу пра магчымасць наведаць магілы продкаў.

-- Чаму ўлады так не хочуць, каб беларусы замежжа сабраліся на свой чарговы З’езд на Радзіме?


-- Складана сказаць. Не хапае інфармацыі, каб зразумець – чаму менавіта ў гэтым годзе існуе адчуванне непрабіўной сцяны. Хой паўтару – і папярэднія З’езды не даваліся лёгка. У мяне складваецца ўражанне, што пасля таго, як еўрапейскія структуры пачалі працаваць з нашымі ўладнымі структурамі, ім ужо не трэба рабіць добрую міну падчас дрэннай гульні і паўнавартасна дзейнічаць тым недзяржаўным арганізацыям, якія не вельмі да спадобы ўладам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства