Маладафронтаўцаў пакаралі штрафамі за “Школу для ўсіх”
Адміністрацыйны суд Салігорску пакараў грашовымі штрафамі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Хрысьціну Самойлаву аштрафаваў на 20 базавых велічынь, Глеба Самойлава - на 10, Ільлю Нагорнага - на 15 базавых велічынь.
Нагадаем, базавая велічыня зараз складае 35 тысяч рублёў.
Актывістаў судзілі за тое, што 5-га траўня яны вышлі на гарадзкую плошчу з расьцяжкай “Школа для ўсіх”, пратэстуючы супраць таго, што іх аднадумца Івана Шылу не дапусьцілі да школьных экзамэнаў і прымусова прызвалі ў войска.
Судзьдзя Бураўцоў прызнаў актывістаў вінаватымі ў парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Удзельнікі акцыі Ільля Шыла і Анастасія Хадакоўская былі адпушчаныя без складаньня пратаколу як непаўнагодовыя.