Журналісту «Бобруйского курьера» адмовілі ў інфармацыі
https://spring96.org./be/news/28447
2009
2009-05-18T13:41:05+0300
2009-05-18T13:41:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/bobrujskij_kurier.jpg
Пазаштатны карэспандэнт недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» па заданні рэдакцыі звярнуўся да начальніка аддзелу архітэктуры і горадабудаўніцтва Бабруйскага гарвыканкама з просьбай пра сустрэчу.
Журналіста цікавілі новыя праекты, якімі займаецца гэты аддзел гарвыканкама.
Чыноўнік, які раней не раз даваў інфармацыю «Бобруйскому курьеру», адмовіўся ад сустрэчы з журналістам. Ён спаслаўся на тое, што на адной з нядаўніх нарадаў у гарвыканкаме прагучала каманда не прадастаўляць ніякіх звестак «Бобруйскому курьеру».
Па ўсіх пытаннях карэспандэнту газеты прапанавалі звяртацца ў аддзел ідэалагічнай працы.