viasna on patreon

Крымінальная справа супраць Леаніда Свеціка накіраваная ў суд

2009 2009-05-18T15:31:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svetik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Сьвецік

Леанід Сьвецік

Як стала вядома віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку, у мінулую пятніцу абласная пракуратура перадавала крымінальную справу, узбуджаную супраць яго па ч.1 арт. 130 КК РБ у абласны суд. Хто з судзьдзяў будзе разглядаць справу і калі пачнецца судовы працэс пакуль не вызначана.

Нагадаем, што праваабаронца Леанід Свецік быў абвінавачаны адразу па двух артыкулах Крымінальнага Кодэксу: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (арт. 130 КК) і паклёп у адносінах да прэзідэнта Беларусі (арт. 367 КК). Падчас правядзення следства пракуратура зняла абвінавачанне па арт. 367 КК за адсутнасцю доказаў здзяйснення злачынства. У праваабаронцы ўзятая падпіска аб нявыездзе. Сваёй віны Леанід Свецік не прызнае і лічыць, што такім чынам яму помсцяць за праваабарончую дзейнасць.

Міжнародная фундацыя па абароне праваабаронцаў Front Line 8 красавіка накіравала ліст да прэзідэнта Беларусі ў сувязі з крымінальным пераследам праваабаронцы Леаніда Свеціка.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства