Бунько і Рудога будуць судзіць
https://spring96.org./be/news/28471
2009
2009-05-20T13:27:29+0300
2009-05-20T13:27:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/netcarnobyljam.jpg
25 траўня, будуць судзіць лідскіх моладзевых актывістаў Ганну Бунько і Яўгена Рудога. Яўген і Ганна атрымалі позвы ў суд, у якіх зазначана, што юнакі парушылі артыкул 17.1 КоАП РБ "Парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў".
Падрабязней распавядае актывістка лідскага "Маладога Фронту" Ганна Бунько: "Учора мне прыйшла позва ў суд, дзе пазначана, што я павінна прыйсці туды 25 траўня. Яшчэ пазначана што ў выніку маёй адсутнасці, мне пагражае арэст тэрмінам у 15 сутак".
Нагадаем, што 25 красавіка маладзёны прайшліся па цэнтры горада Ліда з расцяжкай “Не новаму Чарнобылю”.