viasna on patreon

Брэсцкая міліцыя вярнула газеты з інфармацыяў пра высяленне сям’і Абрамавай

2009 2009-05-21T11:30:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kisliak_raman.jpg

49 асобнікаў газеты “Юбілейка”, прысвечанай высяленню сям’і Абрамавай нарэшце дайшлі да чытача.

 

 − Праверка ў аддзеле ідэалогіі Ленінскага раёну паказала, што нічога крамольнага ў гэтым выданні няма. І прэтэнзій да мяне няма таксама. Паколькі матэрыялы пра высяленне сям’і Абрамавых не страцілі сваёй актуальнасці, я распаўсюдзіў яе сярод брэстчукоў, − паведаміў актывіст Руху “За Свабоду” Раман Кісляк.

 

Актывіст Руху распаўсюдзіў газету на цэнтральнай плошчы горада, дзе размешчаны адміністрацыйныя будынкі мясцовай і абласной уладаў. Менавіта на гэтым самым месцы ў снежні міліцыянты затрымалі актывістаў Руху і канфіскавалі газеты. Гэтым разам абышлося без прыгодаў.

 

У снежні 2008 году супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Берасця затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Юрыя Бакура і праваабаронцу Рамана Кісляка. Юры і Раман распаўсюджвалі газэту, прысвечаную праблемам сям’і Абрамавых, якую паводле судовага рашэння пазбавілі жытла. Юры Бакур і Раман Кісьляк паспелі раздаць чыноўнікам, якія працуюць у выканкаме, каля сотні газет. Праз паўгадзіны з’явіліся выкліканыя супрацоўнікамі гарвыканкаму міліцыянты, якія затрымалі актывістаў і канфіскавалі астатнія асобнікі газеты.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства