viasna on patreon

Уладзімер Лабковіч: "Судзьдзя дапамагала прадстаўніку Міністэрства юстыцыі"

2009 2009-05-21T17:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/labkovi4.jpg
Уладзімір Лабковіч

Уладзімір Лабковіч

У Гарадзенскім абласным судзе адбылося слуханьне справы па скарзе на адмову ў рэгістрацыі Гарадзенскай абласной арганізацыі ГА БНФ "Адраджэньне". Інтарэсы ГА БНФ "Адраджэньне" прадстаўлялі адказны сакратар Управы Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч і сябра Сойму Партыі БНФ Юры Чавусаў. Таксама на судовым паседжаньні прысутнічалі намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябры Сойму Вадзім Саранчукоў і Сяргей Мальчык, іншыя актывісты Партыі БНФ і праваабаронцы.

 

Хадайніцтва Уладзімера Лабковіча аб правядзеньні судовага працэсу на беларускай мове не было задаволена судзьдзёй. "Гэта моцна парушае мае правы, - сказаў Уладземер Лабковіч. - І ў гэтай адмове я бачу ганебную дыскрэдытацыю адной зь дзяржаўных моваў".

 

Падчас судовага працэсу У.Лабковіч і Ю.Чавусаў выказалі аргумэнты, сэнс якіх у тым, што адмова ў рэгістрацыі абласной арганізацыі ГА БНФ "Адраджэньне" была зробленая на падставе парушэньня правілаў справаводзтва са спасылкай на дакумэнт, які ў той час яшчэ не ўступіў у законную сілу.

 

Рашэньне будзе аб'яўлена заўтра ў 9:00.

 

"Хада судовага працэсу, паводзіны сыдзьдзі, якая адкрыта дапамагала прадстаўніку Міністэрства юстыцыі, паказалі, што ў Беларусі немагчымая рэгістрацыя структураў грамадзкіх аб'яднаньняў. Рэгіструючыя органы не спрыяюць, а стараюцца падавіць і зьнішчыць любыя праявы грамадзкай актыўнасьці", - пракамэнтаваў Уладзімер Лабковіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства