viasna on patreon

У Беларусі ствараецца Асацыяцыя палітычных вязняў

2009 2009-05-22T15:38:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паводле ініцыятара яе стварэння Аляксандра Казуліна, улады рыхтуюцца да новых рэпрэсіяў супраць сваіх апанентаў і асацыяцыя па меры сваіх магчымасцяў збіраецца гэтаму супрацьстаяць.

 

Аляксандр Казулін публічна паведаміў пра стварэнне Асацыяцыі палітвязняў падчас прыёму з нагоды 55-годдзя беларускай службы радыё “Свабода” і прэзентацыі кнігі “Адзін дзень палітзняволенага”, хаця аргкамітэт аб’яднання быў скліканы яшчэ раней.

 

Казулін так тлумачыць дзеля чаго ствараецца новая асацыяцыя:

 

-- Зараз рыхтуецца закон, які дае дадатковыя паўнамоцтвы сілавым структурам і ведамствам. Шэф МУС, старшыня КДБ і кіраўнік Дэпартаменту фінансавых расследванняў Дзяржкантролю змогуць без санкцыі пракурора даваць дазволы на арышт грамадзян Беларусі. Рыхтуецца новая хваля палітычных рэпрэсій у нашай краіне. Каб мы маглі дапамагаць людзям, якія трапяць пад гэтыя рэпрэсіі і іх сем’ям мы, і ствараем асацыяцыю.

 

Аляксандр Казулін гаворыць, што Еўрасаюз не разумее, што палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі фактычна не спыняліся, а цяпер рыхтуецца іх новая хваля. У склад асацыяцыі пагадзіліся ўвайсці вядомыя ў Беларусі людзі, якія ў розны час апынуліся за кратамі па палітычных матывах: былыя прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір і міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў,  экс-міністр знешнекэканамічных сувязяў Міхаіл Марыніч, былыя палітвязні - палітыкі, журналісты, праваабаронцы, моладзевыя актывісты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства