viasna on patreon

Пратэстанта будуць судзіць за распаўсюд Бібліі

2009 2009-05-25T12:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/1243258042_to_invent.jpg

Пятру Маланачкіну з Горак пагражае адміністрацыйны штраф за распаўсюджанне інфармацыі рэлігійнага зместу.

Мясцовы аддзел унутраных справаў абвінавачвае верніка ў загрувашчванні стэндам з бібліямі адной з вуліцаў гораду.

Пра гэта Пятру Маланачкіну падчас складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні паведаміў старэйшы лейтэнант міліцыі Р.У.Цербаў, паведамляе сайт horki.info.

Па словах міліцыянера, верніка вінавацяць у парушэнні пункту 14 артыкула 21 Адміністрацыйнага кодэксу, паводле якога прадугледжвацца адказнасць у выглядзе накладання штрафу ад 4 да 25 базавых велічыняў (ад 140000 да 875000 беларускіх рублёў) за загрувашчванне вуліцаў, плошчаў, двароў, іншых зямель грамадскага карыстання.

Падставай для абвінавачвання стаў інфармацыйны стэнд, які Пятро Маланачкін змайстраваў каля пяці гадоў назад і вывесіў паміж дрэвамі на тратуары на праспекце Інтэрнацыянальным у Горках.

На стэндзе, што неаднаразова ламалі невядомыя, увесь гэты час выстаўляліся кнігі, часопісы, брашуры рэлігійнага зместу, а таксама Евангеллі, якія кожны мінак мог браць сабе задарма.

Маланачкін перакананы, што не парушаў заканадаўства, бо ягоная інфармацыйная выстава не замінае ні руху транспарту, ні пешаходам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства