viasna on patreon

Пінская прэса пад прэсінгам

2005 2005-09-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новая загадчыца аддзелу ідэалогіі Пінскага гарвыканкаму Валянціна Кулак пачала сваю працу з таго, што даручыла галоўнаму спецыялісту аддзелу Аляксандру Колбу асабіста патэлефанаваць кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў Пінску і давесці да іх ведама інфармацыю пра абавязковую падпіску на газету "Советская Белоруссия". Агітацыі на карысць іншых газет не было.
Як паведамляе служба маніторынгу БАЖ, між тым, з продажу праз сетку грамадскіх распаўсюднікаў канчаткова знікла адзіная ў горадзе недзяржаўная газета "Мясцовы час": ім забараняюць яе прадаваць, у адваротным выпадку пагражаючы "праблемамі". Каб данесці сваё выданне да чытачоў, рэдакцыя прапанавала ім падпісацца на газету. Аднак, паколькі паштары адмаўляюцца супрацоўнічаць з выданнем, журналісты "Мясцовага часу" ў дзень выхаду штотыднёвіка вымушаныя дастаўляць яго падпісчыкам уласнымі сіламі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства