viasna on patreon

Адзін з аўтараў помніка Скарыну заяўляе пра парушэньне сваіх аўтарскіх правоў

2005 2005-09-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках радыё Свабоды, Алесь Камлюк, адзін з архітэктараў помніка Францішку Скарыну, заяўляе аб парушэньні сваіх аўтарскіх правоў з той прычыны, што ў яго ніхто не пытаўся згоды на ўстаноўку помніка ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Алесь Камлюк лічыць, што найлепшым месцам для помніка Скарыну была б пляцоўка ля Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, дзе раней і плянавалася ўсталяваць помнік першадрукару.

Архітэктар Алесь Камлюк сьцьвярджае, што ён разам з Алесем Дранцам зьяўляецца аўтарам помніку беларускаму першадрукару Францішку Скарыну. Ён лічыць, што ягоныя аўтарскія правы былі парушаныя, паколькі ў яго не запыталіся згоды, калі ўсталёўвалі помнік.
Алесь Дранец ня стаў камэнтаваць заявы спадара Камлюка аб парушэньні ягоных аўтарскіх правоў. Пры гэтым дадаў, што гадоў пяць таму спадар Камлюк даваў сваю згоду на ўсталяваньне помніка ля бібліятэкі.

Высьветлілася і наступная акалічнасьць. Цяпер архітэктарамі помніка Скарыну афіцыйна зьяўляюцца Віктар Крамарэнка і Міхаіл Вінаградаў, якія распрацавалі праект комплексу Нацыянальнай бібліятэкі. Такім чынам, атрымліваецца, што імя Алеся Камлюка ў складзе аўтарскага калектыву ня згадваецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства