Затрыманні актывістаў “Маладой Беларусі”
https://spring96.org./be/news/28599
2009
2009-06-01T07:15:00+0300
2009-06-01T07:15:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/milicyja.jpg
31 траўня супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску затрымалі актывістаў руху "Маладая Беларусь" Паўла Несьцяровіча і Ільлю Шчарбінскага.
Несьцяровіч расклейваў улёткі зь лягатыпам руху і заклікам далучацца. Лідэр руху "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч паведаміў "Свабодзе", што пры затрыманьні міліцыянты зьбівалі хлопца.
Паўла Несьцяровіча ўтрымлівалі ў дзяжурнай частцы Маскоўскага раёну міліцыі Менску.
Пазьней каля міліцэйскага пастарунку быў затрыманы яшчэ адзін актывіст “Маладой Беларусі” Ільля Шчарбінскі. Паплечнікі хлопцаў паведамілі, што Шчарбінскага і Несьцяровіча білі па нырках.