viasna on patreon

Беларускія праваабаронцы сустрэліся з Хінай Джылані - Спецыяльным прадстаўніком ААН па абароне праваабаронцаў.

2005 2005-09-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 верасьня ў Баку падчас семінару па міжнароднай сістэме абароне правоў чалавека старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і праваабаронца Барыс Звозскаў сустрэліся са Сьпецыяльным прадстаўніком ААН па абароне праваабаронцаў Хінай Джылані. Абмярковалася сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Падчас гэтай сустрэчы спадарыня Хіна Джылані паведаміла, што яна ў чэрвені бягучага году зьвярталася да беларускага амбасадара ў ААН сп.Алейніка з просьбай даць дазвол на яе візіт у Беларусь. І гэта ўжо не першая яе такая просьба. Ужо некалькі разоў яна зьвярталася з падобнымі просьбамі. Але раней яе просьбы не былі падтрыманыя і гэтым разам сп.Хіна Джылані практычна нічога не дабілася, але спадар Алейнік сказаў, што “можа быць у наступным годзе” Сьпецпрадстаўніку дазволяць прыехаць у Беларусь. Падчас размовы з беларускімі праваабаронцамі спадарыня Хіна Джылані выказала заклапочанасьць у сувязі выпадкамі перасьледу праваабаронцаў у Беларусі. Узгадала пра ўзбуджэньне крымінальных справаў, адміністатыўных арыштах і штрафах, а таксама пра напады праваахоўных органаў і падаткавай інсьпекцыі на офісы праваабарончых арганізацыяў на працягу апошняга года ў Беларусі. Алесь Бяляцкі і Барыс Звозскаў шчыра падзякавалі Сп.Хіне Джылані за клопат пра Беларусь

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства