viasna on patreon

Барыса Хамайду аштрафавалі за “Пагоню”

2009 2009-06-04T10:54:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hamajda_b.jpg

На 105 тысяч рублёў аштрафаваны віцебскі распаўсюднік недзяржаўнай прэсы Барыс Хамайда. У сераду яго справу разглядала адміністратыўная камісія Чыгуначнага райвыканкама Віцебска.

 

Хамайда быў затрыманы 7 траўня, калі на сваім звыклым месцы каля так званага “сіняга дома” прадаваў газеты. Распаўсюднік не меў пры сабе ніякіх плакатаў, каб яго дзеянні можна было палічыць акцыяй ці пікетам, але на століку побач з газетамі знаходзілася выява Пагоні (работа адной з віцебскіх мастачак). Спадар Хамайда лічыць, што менавіта таму ён і выклікаў недавольства праваахоўчых органаў:

 

"Ну дык трэба было мяне адтуль прыбраць, прыехаў АМОН, сказалі, што я псую — так, псую! — знешні выгляд горада, цэнтральнай яго часткі. Ну я аніяк не мог перакрываць вуліцу, бо памеры майго століка — 50 сантыметраў усяго, а побач — будоўля, дык будаўнічыя рыштаванні займаюць тратуар на 2 метры 40 сантыметраў!".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства