viasna on patreon

Пакараных у “справе 14-ці” амністуюць?

2009 2009-06-04T17:35:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pytanne.jpg

Фігурантаў “справы 14-ці” Алеся Стральцова і Алеся Чарнышова выклікаюць у суд Цэнтральнага раёну Менску. Яны лічаць, што ў судзе будзе вырашацца пытаньне адносна зьмены рэжыму адбыцьця пакараньня.

 

Алеся Стральцова і Алеся Чарнышова пакаралі абмежаваньнем волі на 2 гады. Удзельнікаў працэсу абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія нібыта мелі месца падчас студзеньскіх акцый прадпрымальнікаў у 2008 годзе.

 

Інспэктар, які кантралюе, як адбывае пакараньне прадпрымальнік Міхаіл Субач, прыняў ад яго заяву з просьбай аб амністыі.

 

Фігуранты “справы 14-ці” лічаць, што ўлады цягам месяца зьменяць ім умовы пакараньня альбо наагул амністуюць удзельнікаў працэсу, якія атрымалі статус вязьняў сумленьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства