viasna on patreon

Суд над Максімам Дашуком прызначаны на 15 чэрвеня

2009 2009-06-14T17:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dashuk_maks.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд над фігурантам “справы 14-ці” Максімам Дашуком пачнецца 15 чэрвеня ў 10.15 раніцы ў судзе Маскоўскага раёну Менску, паведамляе БелаПАН.

Першапачаткова разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Максіма Дашука быў прызначаны на 1 чэрвеня. Судовае паседжанне было перанесенае, паводле інфармацыі з канцэлярыі суду, з прычыны хваробы аднаго з народных засядацеляў.

Нагадаем, што асуджанага па "працэсу 14-ці” Максіма Дашука абвінавачваюць у парушэнні ўмоваў адбыцця вынесенага пакарання па арт. 415 КК, паводле якога Максіму пагражае зняволенне тэрмінам ад шасці месяцаў да трох гадоў. У дзень прад’яўлення абвінавачвання, 23 лютага, моладзевы актывіст быў змешчаны ў  Менскі СІЗА, але на наступны дзень пракурор прыняў рашэнне змяніць зняволенне на падпіску аб нявыездзе.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Максіма Дашука вязнем сумлення. У адпаведнай заяве арганізацыі ягонае прозвішча стаіць сярод 11 фігурантаў “справы 14-ці”, якія на цяперашні момант знаходзяцца пад хатнім арыштам і пры самым дробным парушэнні ў любы момант могуць апынуцца за кратамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства