Амніставаны фігурант “справы 14-ці” Міхал Пашкевіч
https://spring96.org./be/news/28751
2009
2009-06-12T11:15:03+0300
2009-06-12T11:15:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pashkevich-jpg.jpg
11 чэрвеня лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхал Пашкевіч быў азнаёмлены з пастановай пракурора Бярозаўскага раёну пра тое, што ў адносінах да яго прымяняецца амністыя.
У красавіку 2008 году Міхаіл Пашкевіч быў асуджаны да двух гадоў абмежавання волі ў рамках «працэсу чатырнаццаці». Спачатку пакаранне адбываў у Менску, але апошнія два месяцы быў вымушаны з’ехаць у Бярозу да бацькоў.
Агулам Пашкевіч вытрымаў амаль дзесяць месяцаў «хатняй хіміі». Амністыя была прымененая, бо хлопец адбыў больш за траціну пакарання, і артыкул, па якім ён быў асуджаны, не ўваходзіць у лік небяспечных.
Міхаіл Пашкевіч — першы фігурант справы, які датэрмінова амніставаны. Бліжэйшым часам чакаецца, што амністыя будзе прымененая да Алеся Чарнышова і Алеся Стральцова.