viasna on patreon

Аргкамітэт па стварэнні БПП не вызначыўся з устаноўчым з'ездам

2009 2009-06-12T18:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/buhvostau.jpg
фота ByMedia.net

фота ByMedia.net

Аргкамітэт па стварэнні Беларускай партыі працоўных (БПП) пакідае адкрытым пытанне аб тэрмінах правядзення ўстаноўчага з'езда.

"Дэлегаты на з'езд выбраны, аднак у нас ёсць цяжкасці тэхнічнага і эканамічнага характару, — паведаміў  старшыня аргкамітэта Аляксандр Бухвостаў. — У хуткім часе аргкамітэт збярэцца і вырашыць, як дзейнічаць у такой сітуацыі".

Нагадаем, першапачаткова планавалася, што ўстаноўчы з'езд партыі пройдзе не пазней за 26 сакавіка, аднак затым яго пераносілі на красавік і травень.

Беларуская партыя працоўных ствараецца на аснове ліквідаванай у 2004 годзе Беларускай партыі працы. "Аргкамітэт па стварэнні новай партыі пачаў працаваць яшчэ ў 2005 годзе, — паведаміў Бухвостаў. — Працяглы час мы з-за розных прычын не былі гатовы правесці ўстаноўчы сход. Аднак сітуацыя змянілася з прыходам новых маладых актывістаў, якія жадаюць працаваць у межах афіцыйнай арганізацыі".

Беларуская партыя працы была створана ў 1993 годзе. Да моманту ліквідацыі яе ўзначальваў, за выключэннем некалькіх гадоў, Аляксандр Бухвостаў. Партыя была ліквідавана 3 жніўня 2004 года на падставе рашэння Вярхоўнага суда, які задаволіў іск Міністэрства юстыцыі.

Мінюст абвінаваціў партыю ў сістэматычным парушэнні Грамадзянскага кодэкса, закона аб палітычных партыях і ўласнага статута. У прыватнасці, на думку чыноўнікаў, кіраўніцтва партыі неаднаразова падавала ў Мінюст непраўдзівыя звесткі аб юрыдычным адрасе і колькасці арганізацыйных структур. Бухвостаў лічыць, што партыя была ліквідавана "паводле палітычнай замовы ўладаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства