МУС: Бацькоў будуць штрафаваць за парушэнне непаўналетнімі камэнданцкай гадзіны
https://spring96.org./be/news/28838
2009
2009-06-19T13:24:13+0300
2009-06-19T13:24:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/mus.jpg
У Беларусі распрацоўваецца праект закона, у адпаведнасьці зь якім знаходжаньне непаўналетніх на вуліцы пасьля 23.00 будзе магчыма толькі ў суправаджэньні дарослых.
Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка ўправы прафіляктыкі МУС Беларусі Ігар Карачун. Такі закон патрэбен, паколькі большасьць правапарушэньняў непаўналетнімі адбываецца пасьля 23 гадзін, адзначыў ён.
Цяпер гэты законапраект знаходзіцца на стадыі ўзгадненьня, піша Інтэрфакс. У выпадку ягонага прыняцьця улады будуць караць штрафамі бацькоў парушальнікаў камэнданцкай гадзіны.