“Берасцейская Вясна” абскардзіць сваю трэцюю нерэгістрацыю ў судзе
22 чэрвеня заснавальнікамі праваабарончага грамадскага аб’яднаньня “Берасцейская Вясна” пададзеная скарга ў абласны суд на чарговую адмову ў рэгістрацыі.
Нагадаем, што 4 чэрвеня праваабаронцы даведаліся, што Брэсцкі аблвыканкам у трэці раз адмовіў ім у рэгістрацыі аб’яднаньня.
Галоўнай падставай для адмовы стаў факт адозву гарантыйнага ліста на прадстаўленьне юрыдычнага адрасу яго ўладальнікам. Насамрэч, уласьніку памяшканьня патэлефанавалі з аблвыканкаму й параілі адазваць гарантыйны ліст. Зразумела, ніхто і не думаў інфармаваць аб гэтым заяўнікоў, хаця час для пошуку новага юрыдычнага адрасу заставаўся.
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што такім чынам улады пазбаўляюць грамадзян канстытуцыйнага права на асацыяцыю або аб’яднаньне.