viasna on patreon

КДБ больш не лічыць часопіс «ARCHE» экстрэмісцкім

2009 2009-06-23T13:24:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/arche1.jpg

Упраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці больш не патрабуе прызнаць шэраг матэрыялаў №7-8 часопіса «ARCHE-Пачатак» экстрэмісцкімі.

 

Гэтую інфармацыю сёння пацвердзіў прэс-службе БАЖ прэс-сакратар УКДБ па Брэсцкай вобласці Міхаіл Шаркоўскі. З яго словаў, ад сваіх патрабаванняў прадстаўнікі брэсцкіх спецслужбаў адмовіліся на мінулым тыдні, пра што і накіравалі адпаведную заяву ў суд.

 

Наступная сустрэча ў судзе прызначаная на 25 чэрвеня. Пра гэта суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Ласковіч паведаміла ў тэлефоннай размове адвакату з боку адказчыка Паўлу Сапелку. «Паколькі зараз няма спрэчкі, мы спадзяемся, што справу спыняць. У суда няма падставаў, каб не прыняць адмову заяўніка», — кажа адвакат. Па словах суддзі, УКДБ папрасіла праводзіць слуханні ў іх адсутнасць.

 

Нагадаем:

 

Справа была распачатая па заяве ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці. 25 лютага 2009 г. суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Міранюк прызнала 10 асобнікаў № 7–8 часопіса «ARCHE» «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню», тым самым задаволіўшы заяву УКДБ. 7 траўня касацыйная інстанцыя — судовая калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда — вярнула справу на перагляд.

 

28 траўня падчас сустрэчы бакоў на пачатку паўторнага працэсу КДБ заявіла, што намерана звярнуцца па «экспертную ацэнку» зместу спрэчных публікацый «ARCHE» да Інстытута нацыянальнай бяспекі. (Гэтая ўстанова — спадкаемца «Вышэйшых курсаў КДБ СССР».) Паводле папярэдняй інфармацыі, вынікі экспертызы УКДБ атрымала на мінулым тыдні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства