viasna on patreon

Адміністрацыя школы не дала дзецям выйграць паездку ў Вільню

2009 2009-06-24T16:54:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адміністрацыя Талькаўскай сярэдняй школы пазбавіла вучняў магчымасці сваімі ведамі выйграць вандроўку ў Вільню.Школьнікам, якія пасля першага тура конкурса "Што я ведаю пра Еўропу?" былі фаварытамі без тлумачэнняў забаранілі браць удзел у фінале.

20 чэрвеня ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці адбыўся фіналу конкурсу школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?". Сёлетні конкурс на тэму "Беларуская культура ў еўрапейскім кантэксце" распачаўся ў красавіку са збору заявак. Зацікаўленасць ва ўдзеле выказалі 13 камандаў з розных куткоў Беларусі. Адборачны тур прайшоў з 1 па 17 мая ў форме пісьмовых адказаў на конкурсныя заданні, якія былі арыентаваныя на вучняў 7–9 класаў.

Пераможцамі адборачнага туру сталі каманды мінскіх школ № 207 і № 131, а таксама каманда лідскага еўраклубу "Дзе мы?" і Талькаўскай СШ з Пухавіцкага раёну. Пры гэтым Талькаўскія вучні паводле колькасці набраных у першым туры балаў лічыліся за фаварытаў. Аднак у Ракаў прыехалі вучні толькі з трох школ, бо адміністрацыя Талькаўскай СШ не дазволіла сваім выхаванцам удзельнічаць у спаборніцтвах.
У выніку, журы конкурсу, куды ўвайшлі А.Астаповіч, каардынатар кампаніі "Будзьма!" Севярын Квяткоўскі і настаўнік з Мар'інай Горкі Барыс Муха прызналі пераможцам мінскую СШ № 207. Каманда гэтай школы прэміраваная паездкай у культурную сталіцу Еўропы-2009 Вільню, а прызёры спаборніцтва — падарожжамі па Беларусі.

На жаль, з-за невядомых прычын адміністрацыі Талькаўскай школы фактычна пазбавіла сваіх вучняў магчымасці добра і з карысцю для сабе правесці летнія канікулы. Клопат пра вучняЎ, як кажуць, навідавоку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства