Сябра партыі БНФ Хрыстафор Жаляпў, які ехаў на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам, па дарозе быў затрыманы
Каля пасёлка Кіраўскі Віцебскага раёну супрацоўнікі міліцэйскай дарожна-паставой службы спынілі дзьве машыны, якія ехалі з Віцебска ў Наваполацак. У адным легкавіку ехалі Аляксандар Мілінкевіч ды кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Канстанцін Смолікаў, а ў другім – сябар тае ж партыі Хрыстафор Жаляпаў.
Пасьля праверкі дакумэнтаў першая машына рушыла далей, а другую міліцыянты затрымалі з-за некалькіх паасобнікаў бюлетэню “Навіны БНФ” і ўлётак, якія спадар Жаляпаў меркаваў распаўсюдзіць у Наваполацку. Уся наяўная друкаваная прадукцыя была канфіскаваная, зьнятая на відэастужку, а спадара Жаляпава змусілі напісаць тлумачэньні: адкуль у яго бюлетэні ды ўлёткі, і што ён зьбіраўся зь імі рабіць.
Ад часу затрыманьня да моманту складаньня пратаколу прайшло каля пяці гадзінаў.
У Наваполацак Хрыстафор Жаляпаў паехаў са спазьненьнм ды зьвесткамі пра тое, што чакае на позву ў суд або на адміністрацыйную камісію, бо ў міліцэйскім пратаколе зафіксавана, што ўлёткі, якія ён вёз, ня маюць выходных дадзеных.