viasna on patreon

Берасьцейскія прадпрымальніцы працягваюць галадоўку

2005 2005-09-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галадоўка прадпрымальнікаў у Берасьці, распачатая ўладальнікамі маршрутных таксовак 20 верасьня, працягваецца. Радыё Свабода паведаміла, што на дадзены момант у галадоўцы бяруць удзел як мінімум два чалавекі: Любоў Рэзановіч і Любоў Лаўруковіч, апошняя сьцвярджала, што галадае ў сваіх кватэрах каля шасьці чалавек і ў бліжэйшы час зьбіраюцца далучыцца іншыя калегі-прадпрымальнікі.
Уладальнікі таксовак пратэстуюць супраць дзеяньняў падатковай інспэкцыі, якая прымушае сплаціць у бюджэт некалькі дзесяткаў мільёнаў рублёў так званага збору за выкарыстаньне ўвезеных на тэрыторыю Беларусі аўтамабіляў у камэрцыйных мэтах. Збор усталяваны ў адпаведнасьці з указам Аляксандра Лукашэнкі №140, выдадзеным летась у красавіку, аднак у падатковых інспэкцыях лічаць, што ён тычыцца і тых прадпрымальнікаў, што ўвезьлі свае аўтамабілі з-за мяжы значна раней.
Абскардзіць дзеяньні падатковых органаў прадпрымальнікі спрабуюць у Берасьцейскім абласным гаспадарчым судзе. Аднак у гэтай судовай установе заявілі, што будуць прытрымлівацца парадаў зь Менску.

Між тым, сёньня Любоў Лаўруковіч выклікалі ў абласны дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў, дзе папярэдзілі пра неабходнасьць тэрмінова сплаціць рэспубліканскі збор за сваю машыну. У іншым выпадку на прадпрымальніцу абяцалі завесьці крымінальную справу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства