viasna on patreon

Эмануіл Зельцэр вызвалены з магілёўскай калоніі

2009 2009-07-01T10:52:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zelcer_emanuil.jpg
фота belapan.com

фота belapan.com

Амерыканскі грамадзянін Эмануіл Зельцэр увечары 30 чэрвеня вызвалены з магілёўскай калоніі № 15, паведамілі БелаПАН у прэс-службе пасольства ЗША. Амерыканскія дыпламаты ў цесным супрацоўніцтве са сваякамі працуюць над тым, каб ён як мага хутчэй вылецеў на радзіму.Указ аб памілаванні Зельцэра быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 30 чэрвеня пасля яго сустрэчы з дэлегацыяй кангрэса ЗША.

 

Падчас сустрэчы Лукашэнка падкрэсліў, што Зельцэр парушыў заканадаўства Беларусі. "Ён затрыманы ў нашай краіне, асуджаны па беларускіх законах, гэтага нават часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур не адмаўляе, — цытуе прэзідэнта яго прэс-служба. — Ніколі не думаў, што гэты чалавек стане пытаннем у адносінах паміж нашымі дзяржавамі. Так, паводле беларускіх законаў, паводле Канстытуцыі я магу памілаваць Эмануіла Зельцэра. Вы звярнуліся да мяне з гэтай просьбай, гэта так? Калі гэта для Амерыкі і нашых адносін вельмі важна і будзе спрыяць нармалізацыі нашых адносін, я сёння ж падпішу ўказ".

 

Часовы павераны ў справах ЗША Джонатан Мур вітаў рашэнне беларускіх уладаў аб вызваленні Зельцэра, назваўшы яго "крокам насустрач". "Наступнае развіццё адносін залежыць ад захадаў абодвух бакоў", — сказаў ён.

 

У жніўні 2008 года юрыст Зельцэр быў прыгавораны Мінскім гарадскім судом да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне заведама непраўдзівых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. 31 кастрычніка Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле. Сваёй віны Зельцэр не прызнаў.

 

8 чэрвеня Зельцэр аб'явіў галадоўку ў знак пратэсту супраць дзеянняў Мінскага гарсуда, які зацягваў падаванне ў калонію дакументаў, неабходных для яго амністыі. 25 чэрвеня асуджаны прыпыніў галадоўку да канца месяца, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства