viasna on patreon

Менскія прадпрымальнікі абураныя прысудам Арцёму Дубскаму

2009 2009-07-08T10:53:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/makajeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заключэнне пад варту актывіста «Маладога Фронту» -- чарговы акт беззаконня, які парушае правы людзей на свабоду сходаў, свабоду асацыяцый, і свабоду выказвання свайго меркавання.

 

7 ліпеня па рашэнні суддзі Асіповіцкага раённага суду Жаны Шарабайка актывіст моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Арцём Дубскі прысуджаны да аднаго году пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суд прысудзіў Дубскага да 6 месяцаў утрымання ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 415 КК, а таксама прыняў да ўвагі тое, што ён павінен адбываць яшчэ адзін год па пакаранні ў выглядзе абмежавання волі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў у студзені 2008 года. Гэтае пакаранне ў адносінах Дубскага залічваецца як «два дні за дзень» — гэта значыць, два дні абмежавання волі лічацца як дзень, праведзены ў калоніі. На гэтай падставе суддзя змяніла пакаранне Дубскаму з абмежавання волі на ўтрыманне ў калоніі. Такім чынам, суміруючы два пакаранні, ён павінен правесці ў калоніі год.

 

Кіраўнік кардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Менска Аляксандр Макаеў назваў гэты прысуд «чарговым актам беззаконня, які парушае правы людзей на свабоду сходаў, свабоду асацыяцый, і свабоду выказвання свайго меркавання, якія гарантаваныя Канстытуцыяй Беларусі». «Мы выдатна разумеем, што Дубскі асуджаны за акцыю пратэсту прадпрымальнікаў. Фактычна, малады чалавек пацярпеў за тое, што адстойваў права прадпрымальнікаў на працу. Таму мы будзем патрабаваць вызвалення Дубскага — наколькі гэта будзе ў нашых сілах», — заявіў Макаеў.

 

Ён таксама заявіў, што менскія прадпрымальнікі разглядаюць Дубскага «як чарговага палітвязня». «Са свайго боку я магу заявіць, што кардынацыйная рада прадпрымальнікаў Менска акажа падтрымку яму і яго сям'і. Я заклікаю да гэтага і іншыя прадпрымальніцкія арганізацыі», — сказаў Макаеў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства