Сетка ДПЧ выступіла супраць зняволення Арцёма Дубскага
https://spring96.org./be/news/29072
2009
2009-07-13T13:39:00+0300
2009-07-13T13:39:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/fundacyja_damou_pr_chal.jpg
13 ліпеня сябры міжнароднай Сеткі Дамоў правоў чалавека звярнуліся да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна вызваліць моладзевага актывіста Арцёма Дубскага.
У сваім лісце праваабарончыя арганізацыі розных краін таксама заклікалі беларускія ўлады адмовіцца ад практыкі палітычна матываванага пераследу грамадзян краіны і поўнасцю адмяніць пакаранне ў дачыненні да ўсіх фігурантаў «Працэсу чатырнаццаці».