viasna on patreon

Сябра Моладзі БНФ Паўла Чудука выключылі з тэалягічнага факультэту БДУ

2009 2009-07-14T16:44:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/partyja_bnf.jpg

Актывіста Моладзі БНФ Паўла Чудука адлічылі з другога курсу тэалягічнага инстытуту БДУ. Хлопец паведаміў, што непрыемнасьці ў яго пачаліся пасьля таго як ён зьезьдзіў у Швэцыю ў якасьці назіральніка за выбарамі Эўрапарлямэнту.

 

Ён вярнуўся ў Менск 9 чэрвеня і яго адразу выклікалі ў дэканат. Там Паўлу паказалі фотаздымкі зь сёлетняга Чарнобыльскага шляху зь ягоным удзелам. На словах яму сказалі, што сумяшчаць сваю палітычную і грамадзкую дзейнасьць з вучобай у тэалягічным інстытуце, рэктарам якога зьяўляецца мітрапаліт Філарэт, немагчыма.

 

Павал Чудук паведаміў, што пазьней выкладчыкі рэлігіязнаўства і нямецкай мовы не пагадзіліся паставіць яму залік, пасьля чаго яго і адлічылі з БДУ.

 

Раней у Паўла ніякіх праблемаў пры вывучэньні гэтых прадметаў не было, ён пасьпяхова вучыўся на другім курсе.

 

Павел паведаміў, што зараз шукае магчымыя месцы, дзе можна працягнуць адукацыю. "Не выключаю, што буду падаваць дакумэнты ў ЭГУ ў Вільню", - сказаў актывіст.

 

Паводле Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства