viasna on patreon

У Наваполацку беспадстаўна затрымліваюць актывістаў

2009 2009-07-15T18:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milicyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямі ў Наваполацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра арганізацыі “Моладзь БНФ” Аляксея Трубкіна і яго сябра Андрэя Мікалаева.

 

Увечары 13 ліпеня маладыя людзі гулялі па горадзе, калі да іх падыйшлі міліцыянты і абвінавацілі іх у расклейванні налепак. Затрыманых Трубкіна і Мікалаева даставілі ў пастарунак, дзе правялі дагляд іх асабістых рэчаў. Ніякіх налепак у падчас дагляду не знайшлі.

 

Супрацоўнікі міліцыі адпусцілі затрыманых з пастарунку, загадаўшы раніцай наступнага дня з’явіцца ў РУУС.

 

14 ліпеня Аляксей Трубкін і Андрэй Мікалаеў наведаліся ва ўпраўленне унутраных справаў. Там з імі правялі гутарку. Ніякіх пратаколаў на маладых людзей не складалі.

 

Трэба адзначыць, што наваполацкая міліцыя не ўпершыню практыкуе беспадстаўныя затрыманні ў дачыненні да мясцовых актывістаў, і ў прыватнасці да Аляксея Трубкіна.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства