Беларускія памежнікі не пусцілі Сяргея Салаша ў ЗША
https://spring96.org./be/news/29117
2009
2009-07-16T15:49:01+0300
2009-07-16T15:49:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/salash_dsc04752.jpg
Палітыка завярнулі пры праходжанні ў аэрапорце пашпартнага кантролю, паведаміўшы, што ён знаходзіцца ў спісе невыязных з краіны.
Сяргей Салаш павінен быў ляцець у ЗША па адукацыйнай праграме на тры тыдні. Разам з ім, за акіян накіроўваліся і іншыя мясцовыя лідэры, але ні ў каго больш праблем не ўзнікла.
Цікава, што 1‑2 ліпеня Салаш знаходзіўся ў Літве, і тады ніякіх перашкод у перасячэнні беларускай мяжы пагранічнікі не чынілі. А перад атрыманнем амерыканскай візы Сяргей браў даведку аб дазволе на выезд ў Мінскім абласным аддзяленні Міністэрства ўнутраных справаў, яе таксама выдалі адразу ж.