viasna on patreon

Праваабаронцы перадалі Аўтуховічу прадукты для выхаду з галадоўкі

2009 2009-07-16T16:39:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/drot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння прадстаўнікі ПЦ “Вясна” наведаліся ў следчы ізалятар № 1 Менска, каб перадаць Мікалаю Аўтуховічу прадукты, неабходныя для паступовага выхаду з працяглай галадоўкі.

 

Адміністрацыя СІЗА прыняла для зняволенага садавіну і напоі. Аднак блэндар для змяльчэння фруктаў і прыгатавання натуральных сокаў перадаць М. Аўтуховічу адмовіліся. На чым грунтуецца гэтая адмова, праваабаронцам не патлумачылі.

 

Нагадаем, што з 16 красавіка ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч трымаў галадоўку ў Менскім следчым ізалятары, дзе ўтрымліваецца з 8 лютага 2009 году. Ён Прыбегнуўшы да такой меры пратэсту, ён заявіў, што лічыць сябе невінаватым і патрабуе ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе.

.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства