viasna on patreon

"Нацыянальны альянс" правядзе кампанію ў падтрымку палітзьняволенага Арцёма Дубскага.

2009 2009-07-16T16:18:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sciag_ukrainy.jpg

Усеўкраінская моладзевая арганізацыя «Нацыянальны Альянс» распачынае кампанію ў падтрымку палітзьняволенага Арцёма Дубскага. У межах кампаніі ў бліжэйшы час у розных рэгіёнах Украіны пройдуць прэс-канфэрэнцыі і вулічна-інфармацыйныя акцыі.

"Мы разумеем, што сёньня Дубскі зьяўляецца толькі закладнікам, за вызваленьне якога рэжым Лукашэнкі спрабуе выгандляваць нейкія прэфэрэнцыі для сябе. Таму мы выступаем супраць перамоваў зь беларускімі ўладамі па лёсе беларускіх палітзьняволеных. Сусьветная супольнасьць у гэтай сытуацыі павінна патрабаваць, а не прасіць. У выпадку зьняволеньня чарговых грамадзкіх актывістаў супраць Беларусі павінны ўжывацца эканамічныя санкцыі", - сьцьвярджае старшыня "Нацыянальнага Альянсу" Ігар Гузь. - "Аднак апошнім часам, у сувязі са збліжэньнем афіцыйнага Менску з Эўрапейскім Зьвязам, у Эўропе на вышэйшым узроўні прынята замоўчваць праблемы з дэмакратыяй у Беларусі. Украіна не зьяўляецца выключэньнем у гэтай сітуацыі. Задачай нашай кампанні зьяўляецца прыцягненьне ўвагі сродкаў масавай інфармацыі Ўкраіны і звычайных грамадзянаў да парушэньняў правоў чалавека ў суседняй краіне. Украінцы павінны ведаць што адбываецца ў Беларусі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства