viasna on patreon

Чыноўнікі адмаўляюць «Барысаўскім навінам» у акрэдытацыі

2009 2009-07-21T16:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/borisovskije_novosti.jpg

Незалежнае выданне «Барысаўскія навіны» атрымалі адказ з райвыканкама на запыт аб акрэдытацыі.

«Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт разгледзеў Ваш зварот і паведамляе, што акрэдытацыя журналістаў на сталай аснове пры Барысаўскім райвыканкаме не праводзіцца. На кожнае з мерапрыемстваў рэдакцыям СМІ высылаецца запрашэнне і ажыццяўляецца разавая акрэдытацыя. У сувязі з гэтым акрэдытацыя журналістаў Вашага выдання магчымая на агульных падставах па вышэйзгаданай схеме».

Гэта вытрымка з ліста в.а.старшыні Барысаўскага райвыканкама Юрыя Шылягіна, які днямі атрымала рэдакцыя недзяржаўнай газеты «Борисовские новости». (Пасланне датавана 16-м ліпеня).

Гэты адказ амаль даслоўна дублюе ліст, які некалькімі днямі раней прыйшоў у рэдакцыю з галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Мінаблвыканкама.

Каля месяца таму галоўны рэдактар выдання Анатоль Букас звярнуўся з просьбай акрэдытаваць сваіх журналістаў пры Барысаўскім райвыканкаме і Мінскім аблвыканкаме.

Па словах рэдактара, тая «схема» акрэдытацыі СМІ, якую апісваюць у сваіх лістах рённыя і абласныя чыноўнікі, не працуе.

«За 17 гадоў існавання газеты нам ніводнага разу не даслалі ніякіх запрашэнняў альбо прэс-рэлізаў. А калі нашы журналісты самі прыходзяць на афіцыйнае мерапрыемства, ім кажуць, што яны не акрэдытаваныя, і не пускаюць. Таму гэтыя лісты — проста адпіскі», — лічыць А. Букас.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства