Арцём Дубскі спыніў галадоўку
https://spring96.org./be/news/29183
2009
2009-07-23T15:45:50+0300
2009-07-23T15:45:50+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/dubski5.jpg
Маладафронтавец Арцём Дубскі спыніў галадоўку супраць дзеяньняў супрацоўнікаў бабруйскага сьледчага ізалятара.
7 ліпеня Арцёма пакаралі годам зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”.
17 ліпеня супрацоўнікі СІЗА запатрабавалі, каб Арцём напісаў заяву з просьбай перавесьці яго адбываць пакараньне ў папраўчую калёнію. Пасьля адмовы хлопцу адмовілі ў мэдычнай дапамозе, забралі рэчы і пагоршылі ўмовы ўтрыманьня. На знак пратэсту Арцём Дубскі распачаў галадоўку.
Ён паведаміў маці, што стаўленьне да яго зьмянілася да лепшага і спыніў галадоўку.