Фінансавы ціск на палітычныя арганізацыі
https://spring96.org./be/news/2919
2005
2005-09-27T10:00:00+0300
2005-09-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
1 мільён 440 тысяч рублеў судовых пошлінаў будзе вымушана сплаціць Гарадзенская арганізацыя БНФ “Адраджэньне” да 30 верасня бягучага году. Уведамленне аб гэтым атрымала кіраўніцтва гарадзкой арганізацыі некалькі дзён таму.Судовым выканаўцам Гаспадарчага суда Гарадзенскай вобласці Якацуком С.Н. усталяваны тэрмін аплаты – 30 верасня. Пошліны былі ўскладзеныя пасля пройгрышу судовага працэсу аб высяленьні фронтаўскіх арганізацый з памяшканьня па вул. К.Маркса,11 у Гародні. Тады прычынай высяленьня быў азначаны аварыйны стан будынка. Пасля высяленьня прайшло больш за паўгады, былі спробы выставіць будынак на продаж, але ніякія рамонтныя работы за гэты час так і не пачаліся.