viasna on patreon

Белсаюздрук адмовіў «ARCHE» у распаўсюдзе

2009 2009-07-27T16:01:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/arche1.jpg

Рэдакцыя часопіса «ARCHE» атрымала ліст за подпісам дырэктара РУП «Белсаюздрук» Ігара Дудзіча, у якім зазначаецца, што цяпер «адсутнічае магчымасць распаўсюджання часопіса праз гандлёвую сетку з прычыны надзвычай высокай яе насычанасці перыядычнымі выданнямі, у тым ліку масава‑палітычнай і літаратурна‑мастацкай тэматыкі».

У канцы чэрвеня рэдакцыя «ARCHE» разам з шэрагам незалежных выданняў атрымала ліст за подпісам старшыні грамадскай каардынацыйнай Рады ў сферы СМІ Паўла Якубовіча.

У лісце паведамлялася, што па выніках пасяджэння 4 чэрвеня Рада «прыняла рашэнне рэкамендаваць кіраўніцтву гандлёвага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства <…> вярнуцца да разгляду пытанняў, звязаных з распаўсюдам прадукцыі ўказанага сродку масавай інфармацыі». Рэдакцыя часопіса накіравала зварот да кіраўніцтва «Белсаюздруку» з просьбай аднавіць распаўсюд выдання.

Галоўны рэдактар «ARCHE» Валер Булгакаў мяркуе, што ў сітуацыі з незалежнымі сродкамі інфармацыі адбываюцца мінімальныя змены, бо да гэтага часу застаюцца няроўныя ўмовы для распаўсюду прэсы.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства