КДБ працягвае пераслед «маладафронтаўцаў”
https://spring96.org./be/news/29277
2009
2009-08-04T10:55:12+0300
2009-08-04T10:55:12+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kgbrb.jpg
Днямі супрацоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі наведалі маці актывісткі Валі Лясновай, сяброўкі "Маладога Фронту".
"Днём маёй маці патэлефанавалі з працы і папрасілі падыйсьці - маўляў, прыйшлі міліцыянты і хочуць перамовіць па нейкай справе. Як пазьней высьвятлілася, гэта былі супрацоўнікі КДБ", - распавядае Валя.
Як кажа Валя, яе маці адмовілася распавядаць сутнасьць размовы, але папрасіла дачку часова прыніць актыўную маладафронтаўскую дзейнасьць.
На думку дзяўчыны, супрацоўнікі КДБ пагражалі жанчыне праблемамі на працы, а таксама на вучобе ў дачкі.