Ваенкам не пускае актывіста за мяжу
https://spring96.org./be/news/29298
2009
2009-08-05T09:24:23+0300
2009-08-05T09:24:23+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/andrus_cianiuta.jpg
4 жніўня гомельскі актывіст “Маладога фронту” Андрусь Цянюта атрымаў праз пошту паведамленьне за подпісам гарадзкога ваенкама Вячаслава Цацарына на часовае абмежаваньне выезду з Рэспублікі Беларусь.
У ім гаворыцца, што выезд абмежаваны на падставе рашэньня № 1033 ад 27 ліпеня “ў сувязі зь няяўкай на мерапрыемствы прызыву на тэрміновую ваенную службу”.
Як паведамлялася, 22-гадовага спадара Цянюту выклікалі ў ваенкамат 24 ліпеня. Аднак туды ён не хадзіў, а даслаў даведку, што зьяўляецца студэнтам-завочнікам 3 курсу Бранскай сельскагаспадарчай акадэміі. Вучоба дае права на адтэрміноўку ад службы ў войску.
Андрусь Цянюта наважаны абскардзіць рашэньне на абмежаваньне выезду за межы Беларусі ў абласны ваенкамат.