viasna on patreon

Салаша выклікаюць у справе забойства

2009 2009-08-07T09:33:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salash.jpg

Кіраўніка барысаўскай філіі партыі БНФ Сяргея Салаша выклікаюць у міліцыю ў крымінальнай справе.

Сяргей Салаш паведаміў “Свабодзе”, што яму патэлефанаваў опэрупаўнаважаны барысаўскай міліцыі Андрэй Чуркін і запрасіў на размову наконт забойства чалавека, якое было зьдзейсьнена ў Маладэчне.

Сяргей Салаш пойдзе ў міліцыю 7 жніўня.

Ягоныя паплечнікі лічаць, што міліцыянты могуць выкарыстаць сытуацыю як нагоду, каб зрабіць ператрус ці зьняць адбіткі пальцаў для папаўненьня базы дадзеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства