Скаргу праваабаронцаў на адмову ў дзяржрэгістрацыі Вярхоўны Суд пакінуў без задавальнення
Грамадскае праваабарончае аб’яднанне“Наша Вясна” не дамаглося адмены рашэння Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі ў Вярхоўным Судзе.
12 жніўня, заслухаўшы тлумачэнні заяўнікоў і прадстаўніка Міністэрства юстыцыі, меркаванне пракурора Кастаковай, якая лічыць што скарга не падлягае задавальненню Вярхоўны суд прыходзіць да наступнага:
Падставай для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грмадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” з’явілася тое, што ў спісах заснавальнікаў аб’яднання па шэрагу асобаў указаныя звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, або з’яўляюцца скажонымі.
Акрамя таго, рэгіструючаму органу было адмоўлена ў магчымасці правесці праверку дакладнасці дакументаў, якія тычацца юрыдычнага адрасу дадзенай арганізацыі. Гарантыйны ліст, адносна прадстаўлення памяшкання, не можа быць прызнаны ў якасці неабходнага для рэгістрацыі яго як дакумента, што падцвярджае наяўнасць у аб’яднання юрыдычнага адрасу. Вышэйназваныя акалічнасці, азначаныя ў лісце Міністэрства юстыцыі, падцвярджаюцца спісамі заснавальнікаў грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”, даследаванымі судом дакументамі адносна асабістых даддзеных заснавальнікаў, а таксама далучанымі да справы матэрыяламі, якія маюць дачыненне да праверкі гарантыйнага ліста аб прадстаўленні памяшкання для размяшчэння юрыдычнага адрасу аб’яднання.
Суд лічыць, што ў Міністрэства юстыцыі меліся падставы для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”. У сувязі з гэтым скарга Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча не падлягае задавальненню.
Вярхоўны суд лічыць, што довады заяўнікоў аб тым, што указаныя недахопы маглі быць выпраўленыя ў працэсе рэгістрацыі аб’яднання, з’яўляюцца неабгрунтаванымі, паколькі прадстаўленне магчымасці для выпраўлення недахопаў з’яўляецца правам, а не абавязкам Міністэрства юстыцыі.
Іншыя акалічнасці, прыведзеныя ў лісце Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” па меркаванню суда не з’яўляюцца падставай для адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання.
Прымаючы да ўвагі выкладзенае і кіруючыся артыкуламі 302, 306 ГПК Рэспублікі Беларусь Вярхоўны суд вырашыў Бяляцкаму А.В., Стэфановічу В.К і Лабковічу У.М адмовіць у задавальненьні скаргі на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”.
Заўвага: З падрабязнымі матэрыяламі гэтага судовага працэсу можна будзе азнаёміцца ў бліжэйшы час на нашым сайце.