viasna on patreon

АБСЕ лічыць неабгрунтаванай адмову ў рэгістрацыі “Нашай Вясне”

2009 2009-07-16T20:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/999.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 ліпеня, у Дзень салідарнасці, на паседжанні Пастаяннай рады АБСЕ у Вене была зроблена заява Еўразвяза па сітуацыі ў Беларусі.

У заяве, агучанай прадстаўніком Еўрапейскага Звяза, асуджаецца ў тым ліку і адмова ў рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна”.

Хартыя’97 прыводзіць вытрымкі з заявы Еўрапейскага Звяза.

«(...) - 7 ліпеня суд вынес моладзеваму актывісту Арцёму Дубскаму, абвешчанаму ў гэтым годзе арганізацыяй «Міжнародная амністыя» вязнем сумлення, неапраўдана жорсткі прысуд і пазбавіў яго волі на адзін год за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі, якое той атрымаў за ўдзел у дэманстрацыі 10 студзеня 2008 года.

Еўрапейскі Звяз не перастае сцвярджаць, што Беларусь мусіць паважаць такія фундаментальныя свабоды чалавека, як свабода сходаў і асацыяцый. Крымінальны кодэкс РБ патрабуе перагляду з мэтай лепшага адлюстравання гэтых свабод і прывядзення ў адпаведнасць з еўрапейскімі стандартамі.

- Еўрапейскі Звяз таксама выказвае занепакоенасць станам здароўя арыштаванага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які, паводле звестак, галадае з 16 красавіка 2009 года. У гэтай сувязі Еўрапейскі Звяз станоўча ацаніў атрыманую амбасадарам Шмітам магчымасць наведаць Аўтуховіча 29 мая ў следчым ізалятары. У той самы час мы звяртаемся да беларускіх уладаў з просьбай не пазбаўляць зняволенага магчымасці сустракацца з роднымі. Еўравяз просіць беларускія ўлады ўлічыць гуманістычны аспект гэтай справы і чакае хуткага прыняцця рашэння.

- Занепакоенасць выклікае таксама вынясенне беларускім абласным судом 29 чэрвеня бягучага года смяротнага прысуду Васілю Язэпчуку. Мы настойліва заклікаем Беларусь да адмены смяротнага пакарання і прапануем, у якасці першага кроку, увесці мараторый на гэтую меру.

- Еўрапейскі Звяз атрымліваў розныя сігналы, што тычыцца рэгістрацыі палітычных партый і недзяржаўных арганізацый у Беларусі ў апошнія месяцы. Вітаючы рэгістрацыю Руху «За свабоду», мы ў той самы час лічым неабгрунтаванай адмову ў рэгістрацыі Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі, праваабарончай арганізацыі «Наша вясна», Партыі свабоды і прагрэсу і, сярод апошніх, Асамблеі беларускіх прадэмакратычных няўрадавых арганізацый.

- Еўрапейскі Звяз чакае ад Беларусі павагі да ўзятых на сябе абавязкаў па забеспячэнні плюралістычнага развіцця сродкаў масавай інфармацыі, уключна з прадстаўленнем незалежным газетам доступу да сістэмы дзяржаўнага распаўсюду і акрэдытацыяй замежных выданняў у краіне. У сувязі з гэтым Еўрапейскі Саюз заклікае Беларусь працягваць супрацоўніцтва з прадстаўніком ОБСЕ па пытаннях свабоды прэсы і ў поўным аб’ёме выкарыстоўваць ягоныя рэкамендацыі. (...)».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства